Некалькі краін ЕС пагадзілася звярнуцца ў Міжнародны крымінальны суд з прычыны дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь
У дэкларацыі IV саміту Рады Еўропы адлюстравана праблема дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.
19.05.2023 / 14:37
Міжнародны крымінальны суд. Фота: Peter Dejong / AP
Там паведамляецца, што беларускія дэмсілы могуць звяртацца да членаў РЕ «з канкрэтнымі прапановамі далейшых крокаў, у тым ліку прыцягнення да адказнасці рэжыму праз міжнародныя суды».
Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка патлумачыў «Позірку», што аднаго толькі ўключэння ў дэкларацыю праблемы мала. «Зараз патрэбныя наступныя крокі, але на падставе гэтага дакумента такія крокі можна выпрацоўваць», — адзначыў ён.
«Будзем таксама прасіць некалькі дзяржаў ЕС, з якімі мы ўжо папярэдне дамовіліся, звярнуцца ў Міжнародны крымінальны суд. У нас нават была ідэя сабраць некалькі дзясяткаў краін, якія б маглі падаць такую скаргу, тады Міжнародны крымінальны суд гэтага не зможа ігнараваць», — паведаміў Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, дэмсілы самі падаваць скаргу ў суд не могуць, бо Беларусь не падпісвала Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда і не з'яўляецца членам МКС.
Чытайце таксама:
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прызнала Лукашэнку датычным да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей
Трыбунал для Пуціна і Лукашэнкі — што значыць рэзалюцыя Еўрапарламента і як такі суд будзе выглядаць