У кожным раёне Гомеля планава ставяць кантрольна-прапускныя блокпасты

У кожным раёне Гомеля ставяцца кантрольна-прапускныя пункты ў рамках планавых вучэбных збораў тэрабароны, паведаміў 19 мая ў тэлеграм-канале старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

19.05.2023 / 20:43

Фота: t.me/VAPrivalov

«У Гомелі з 11 мая праходзяць планавыя вучэбныя зборы тэрытарыяльнай абароны. На завяршальным этапе збораў ваеннаабавязаныя бяруць удзел у камандна-штабных вучэннях, падчас якіх падраздзяленням тэрытарыяльных войскаў трэба будзе ахоўваць аб'екты жыццезабеспячэння. У сувязі з гэтым у кожным з раёнаў абласнога цэнтра на адпаведных задумам вучэнняў вуліцах арганізуюцца кантрольна-прапускныя пункты», — напісаў Прывалаў.

Чыноўнік падкрэсліў, што зборы скончацца 2 чэрвеня.

Пра ўсталяванне блокпастоў у Гомелі раней таксама паведамляла мясцовае выданне «Флагшток».

«На месцы каля дзесяці салдат УС Рэспублікі Беларусь. Яны носяць з грузавіка мяшкі з пяском і абсталёўваюць блокпост. Блокпасты з учарашняга дня таксама ўсталяваныя на тэрыторыі Гомельскага хімзавода. Зараз мантуецца пост на выездзе з Гомеля па трасе Р-30 (у бок вёскі Пакалюбічы)», — адзначаў «Флагшток».

Чытайце таксама:

За 20 км ад мяжы з Украінай у Беларусі будуюць умацаванні з «зубоў дракона» — «Беларускі Гаюн»

У маі Мінабароны зноў правядзе вучэнні. Прызавуць тысячу чалавек з запасу

У Гомелі працягваюцца затрыманні па «справе Зельцэра»

Nashaniva.com