Хрэнін: Захад спрабуе патапіць у крыві славянскае адзінства
Міністр абароны сёння паўдзельнічаў у прыняцці прысягі маладым папаўненнем у 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры, што ў Пячах.
20.05.2023 / 12:38
Віктар Хрэнін. Фота: БелТА
Потым Віктар Хрэнін паразмаўляў з журналістамі і заявіў наступнае:
«Мы бачым, як на нашых вачах кардынальна мяняецца светабудова. Захад спрабуе ўтапіць у крыві cлавянскае братэрства і ўтрымаць сваё дамінаванне ўсімі спосабамі. Умацоўваецца вайсковая інфраструктура, каля меж Саюзнай дзяржавы засяроджваюцца войскі NATO», — распавёў Віктар Хрэнін.
Міністр кажа, што беларусы бачаць, што армія прафесійная і гатовая абараняць сваю зямлю.
«Мы забяспечаны сучасным узбраеннем і тэхнікай, — заявіў Віктар Хрэнін. — Нашы людзі вераць у вайскоўцаў і гатовыя плячом у плячо з імі абараняць сваю сям'ю, свой дом і свой народ. Мы гэта ўбачылі і пасля правядзення мерапрыемстваў праверкі па даручэнні Лукашэнкі. Прыйшлі высокаматываваныя людзі з разуменнем, што трэба паказаць нядобразычліўцам, што мы гатовыя абараняць сваю Радзіму».
Чытайце таксама:
У беларускай арміі ёсць усё неабходнае для абароны краіны — Хрэнін
«Мы цалкам перагледзелі праграму падрыхтоўкі рэзервістаў» — камандуючы сіламі спецаперацый