Байдэн: Расія страціла ў Бахмуце каля ста тысяч чалавек

Расія страціла ў Бахмуте каля ста тысяч чалавек, сказаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Ён не ўдакладніў, мае на ўвазе забітых, ці забітых і параненых.

21.05.2023 / 15:16

Байдэн сказаў, што цяпер не мае значэння, захапілі расіяне горад, ці не.

«Вакол Бахмута абмеркаванні — страчаны ён, ці не. Расія панесла страты — каля ста тысяч чалавек у Бахмуце. Гэта цяжка папоўніць. Не важна, акупаваны ён, ці не, гэта ўсё роўна разбураны горад», — сказаў Байдэн.

Учора Прыгожын заявіў, што вагнераўцы ўзялі Бахмут. УСУ абвяргаюць гэта. Сёння СМІ напісалі, што Зяленскі прызнаў страту горада, а потым абверглі гэта — нібыта няправільна перадалі яго словы. 

Эксперты мяркуюць, што ў расійскай арміі суадносіны забітых і параненых складаюць прыкладна 1:4 або 1:3. Усяго, па ацэнках заходніх аналітыкаў, на гэты момант Расія страціла забітымі ад 40 да 50 тысяч чалавек. Тэлеграм-каналы, якія збіраюць інфармацыю пра страты Расіі з адкрытых крыніц, на гэты момант зафіксавалі імёны больш як 23 000 забітых.

Nashaniva.com