Урэгуляваць «неўрэгуляваныя пытанні». Лукашэнка зноў ляціць у Маскву

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў сераду ў Маскве, паведамляе «Спутнік». 

22.05.2023 / 11:39

Лукашэнка на сустрэчы плануе абмеркаваць з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным «неўрэгуляваныя пытанні».

«Я бачу па сітуацыі, што ўсё ж такі праблемы ёсць, нестыкоўкі нейкія. Часам бюракратызм. Хто ў гэтым вінаваты? Каб вось сустракаючыся паслязаўтра ў Маскве, мы з прэзідэнтам Расіі Пуціным маглі абмеркаваць і зняць тыя праблемы, якія наогул не павінны быць у нашых адносінах», — цытуе Лукашэнку выданне.

Апошні раз Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустракаліся ў Маскве 9 мая на Парадзе, адкуль хворы Лукашэнка тэрмінова з'ехаў. 

Nashaniva.com