«Вяртацца ў дамы не варта». У Белгародскай вобласці працягваецца «контртэрарыстычная аперацыя»
Расійскі губернатар Вячаслаў Гладкоў заявіў, што ў Белгародскай вобласці працягваецца «контртэрарыстычная аперацыя» супраць узброеных груп, якія 22 мая праніклі на тэрыторыю вобласці.
23.05.2023 / 07:54
Дым ад пажараў у памежнай вёсцы. Кадр з відэа
«Адносна сітуацыі ў Грайваронскай акрузе. Працягваецца зачыстка тэрыторыі Міністэрствам абароны разам з сілавымі структурамі. Але вяртацца пакуль у свае дамы не варта», — напісаў губернатар.
Паводле слоў Гладкова, у населеных пунктах, у якія зайшлі ўзброеныя групы, ёсць двое параненых мірных жыхароў, да якіх не змаглі дайсці расійскія сілавікі.
Загінулых сярод мірнага насельніцтва на сённяшні дзень няма, дадаў Гладкоў.
Чытайце таксама:
Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці