У Дзярждуме прапанавалі забараніць польскім фурам ездзіць па Расіі і запраўляцца па расійскіх цэнах
Дэпутаты расійскай Дзярждумы аднагалосна прынялі пастанову аб тым, што фурам з Польшчы трэба забараніць праязджаць па тэрыторыі Расіі. Акрамя таго, для іх трэба ўстанавіць кошт паліва на ўзроўні цэн Еўрасаюза і забараніць запраўляцца па расійскіх цэнах, лічаць дэпутаты.
23.05.2023 / 13:29
Фота ілюстрацыйнае
«Кіраўніцтва Польшчы павінна адказаць за знос помнікаў нашым жаўнерам і афіцэрам, за русафобскую палітыку, пачаўшы з тлумачэння сваіх дзеянняў больш чым 20 тысячам кіроўцаў, якія праз іх учынкі страцяць працу, а блізу 2 тысяч польскіх транспартных кампаній збанкрутуюць», — прыводзіць словы спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна meduza.io.