У выніку атакі ў Белгародскай вобласці параненыя 12 чалавек, жыхары 9 населеных пунктаў «адселеныя» — губернатар

Святло адсутнічае ў 14 населеных пунктах.

23.05.2023 / 13:49

У Белгародскай вобласці пасля атакі дыверсантаў параненыя па прынамсі 12 чалавек; «фактычна адселеныя» жыхары дзевяці населеных пунктаў, уключаючы горад Грайваран, паведаміў губернатар рэгіёну Вячаслаў Гладкоў.

«Населеныя пункты Грайваранскай гарадской акругі аказаліся пад мінамётным і артылерыйскім абстрэлам, а таксама падвергліся нападам дронаў. Параненыя 12 мірных жыхароў, пашкоджаныя 29 прыватных жылых дамоў і тры машыны. Святло адсутнічае ў 14 населеных пунктах», — напісаў Гладкоў у сваім тэлеграм-канале.

Акрамя таго, паводле яго слоў, Белгарадскі раён за панядзелак быў абстраляны 15 разоў, Шэбекінская гарадская акруга была абстраляна 25 разоў. У Шэбекіна, у прыватнасці, былі зафіксаваныя два абстрэлы з мінамёта па памежным пункце пропуску.

«Зачыстка тэрыторыі ад наступстваў працягваецца», — заявіў губернатар.

Чытайце таксама:

«Вяртацца ў дамы не варта». У Белгародскай вобласці працягваецца «контртэрарыстычная аперацыя»

Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці

Nashaniva.com