Мінабароны Расіі заявіла, што «заблакавала і разграміла» дыверсантаў у Белгародскай вобласці

«Падчас контртэрарыстычнай аперацыі ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі і актыўнымі дзеяннямі падраздзяленняў прыкрыцця Дзяржаўнай граніцы Заходняй вайсковай акругі нацыяналістычныя фармаванні былі заблакаваныя і разгромленыя», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

23.05.2023 / 14:22

Сцвярджаецца, што па тэрыторыі Украіны, куды адкінулі дыверсантаў, працягвалася нанясенне агнявога паражэння «да поўнай ліквідацыі».

Паводле звестак Мінабароны, забітыя больш за 70 «дыверсантаў». Акрамя таго, знішчаныя чатыры баявыя браняваныя машыны і пяць пікапаў.

Тым часам журналісты расійскага медыя РБК аднавілі ход учорашніх падзей.

Крыніцы РБК у рэгіянальным упраўленні МУС і ў тэрытарыяльным аддзеле паліцыі паведамілі, што атака на Белгародскую вобласць пачалася ў 6:00 22 мая з масіраванага абстрэлу, у якім удзельнічала ў тым ліку танкавае падраздзяленне.

Да 12:00 праўкраінскія сілы, у тым ліку дзесяць адзінак бранятэхнікі, зайшлі ў сяло Козінка.

Расійскія сілавікі пачалі рэагаваць толькі ў 13:30, калі на тэрыторыі прымежных раёнаў Белгародскай вобласці быў уведзены сігнал «Граніца».

У Крамлі заявілі, што пранікненне ўкраінскай ДРГ на тэрыторыю Белгародскай вобласці выклікае глыбокую занепакоенасць і патрабуе вялікіх намаганняў.

Чытайце таксама:

У выніку атакі ў Белгарадскай вобласці параненыя 12 чалавек, жыхары 9 населеных пунктаў «адселеныя» — губернатар

«Вяртацца ў дамы не варта». У Белгародскай вобласці працягваецца «контртэрарыстычная аперацыя»

Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці

Nashaniva.com