Затрымалі траіх супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Раніцай 23 мая ў Наваполацку і Полацку затрымалі вядучую выкладчыцу кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў ПДУ Алену Храмцову, кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі і турызму ПДУ Віктара Чараўко і супрацоўніцу рэпазітарыя Лідзію Зуеву, паведамляе на падставе сведчання сваіх крыніц тэлеграм-канал «Позірк».

23.05.2023 / 20:26

Фота: Яндэкс. Карты

Як на гэты момант вядома, Алену Храмцову абвінавачваюць у падпісцы на тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга». Ёй інкрымінавалі артыкул 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі. Акрамя таго, яе аб'явілі сведкам па крымінальнай справе і на гэтай падставе правялі ператрус з выманнем тэхнікі.

У чым абвінавачваюць іншых затрыманых, пакуль не паведамляецца.

Раней, у канцы сакавіка, прайшлі масавыя затрыманні супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка. Частка з іх адбыла адміністрацыйныя арышты, у тым ліку серыямі з некалькіх затрыманняў запар.

Чытайце таксама:

Супраць Марыі Калеснікавай у калоніі зладзілі правакацыю — праваабаронцы

Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вырашыў вярнуцца ў краіну

У Мінску затрымалі двух братоў

Nashaniva.com