У Мінску затрымалі двух братоў, удзельнікаў музычнага гурта

У Мінску сілавікі затрымалі двух братоў: 26-гадовага Дзяніса і 31-гадовага Дзмітрыя Петуха. Відэа з іх затрыманнем апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал, піша «Медыязона».

24.05.2023 / 10:26

Затрыманне адбылося яшчэ 22 мая, але вядома пра яго стала толькі сёння.

Дзяніс і Дзмітрый — удзельнікі музычнага гурта faceOFF. «Наша група заснавана ў славутым горадзе на Дняпры — Жлобіне. На гэты момант увесь састаў знаходзіцца ў Мінску», — паведамляе калектыў на старонцы ва «Укантакце».

Па якім артыкуле затрымалі братоў і дзе яны цяпер знаходзяцца, невядома.

Nashaniva.com