Беларускіх турыстаў на Эльбрусе знайшлі жывымі
Зніклых турыстаў выявілі ратавальнікі на вышыні 3800 метраў. Іх жыццю нічога не пагражае, паведамляе тэлеграм-канал «112».
24.05.2023 / 17:36
Скрыншот відэа
Зараз ідзе падрыхтоўка да спуску з гары.
Шэсць беларускіх турыстаў прапалі 21 мая, і тры дні пра іх нічога не было вядома. У пошуку беларусаў удзельнічалі 80 чалавек.
На шчасце, усё паспяхова вырашылася.
Чытайце таксама:
Кіраўнік групы — мінскі рэаніматолаг. Што вядома пра беларускіх турыстаў, якіх шукалі на Эльбрусе