«Што аўтар да гэтага еў?» Футбольны трэнер заступіўся за газон на стадыёне, які раскрытыкавала «Советская Белоруссія»
Лукашэнкаўская газета «СБ» раскрытыкавала стадыён «Гарадскі» ў Барысаве. Аўтар выдання заявіў наступнае: «Поле там даўно нагадвае запасны аэрадром, а вароты, даруй Божа, падскокваюць». Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык адрэагаваў на гэта, піша канал BYsport.
25.05.2023 / 17:08
Іван Біёнчык. Скрын відэа прэс-канферэнцыі
«Хочацца спытаць у таго, хто гэта напісаў, што ён да гэтага еў ці нешта ўжываў. Не разумею, як вароты наогул могуць падскокваць. Што за вобраз такі? Хацелася б, што грамадзянін падкарэктаваў… Ведаеце, з усяго таго, дзе мы гулялі, [тут] выдатны газон і выдатнае поле. І я проста захоплены…
Большасць стадыёнаў цяжка перажылі зіму. Але на «Гарадскім» поле цудоўнае. Абсалютныя кампліменты за гэта. Падзяка супрацоўнікам, якія гэта зрабілі, і наогул усім, хто мае дачыненне да падрыхтоўкі поля. Вароты не скакалі, поле роўнае, выдатнае, і ўсё было выдатна», — сказаў Біёнчык на прэс-канферэнцыі.