Паўстанне ў Беларусі і «хворы генерал» / У Лукашэнкі забралі ядзерную кнопку / Ідэолагі атакуюць. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 25 мая
Галоўныя навіны чацвярга — глядзіце ў відэафармаце.
25.05.2023 / 19:12
Лукашэнка ў Маскве: прагаварыўся пра планы Пуціна наконт Еўразійскага саюза і абразіў польскага генерала.
Тым часам сяброўства Расіі і Беларусі непакоіць кіраўніка Казахстана Такаева.
Шайгу ў Мінску: Лукашэнку не дадуць ядзерную кнопку.
Студэнта юрфака прымусілі запісаць пакаяльнае відэа пра пакаяльнае відэа.
Стаў вядомы лёс беларуса, якога затрымалі ў Маскве: далі суткі, дзе яго жонка і дзеці, ніхто не ведае.
Зноў затрыманні: чысткі на Нафтане, у Полацку схапілі святара.
Гамяльчук так пасварыўся з жонкай, што спаліў чужую кватэру.
Беларус «Янкі» ўдзельнічаў у рэйдзе на Белгародскую вобласць.
Беларускія ідэолагі заняліся моладдзю: паказваюць «кіно» ад БТ і хвалююцца за «Мазгабойню».
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».