Расійскія войскі ўдарылі па паліклініцы ў Дняпры
У Дняпры сёння раніцай прагрымелі выбухі. У горадзе і вобласці абвясцілі паветраную трывогу.
26.05.2023 / 12:22
Кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Лысак паведаміў, што расіяне трапілі па медычнай установе ў горадзе. Ёсць пацярпелыя. Інфармацыя ўдакладняецца, як піша «Украінская праўда».
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі напісаў, што ў выніку ракетнага ўдару расійскіх захопнікаў па паліклініцы ў горадзе Дняпро прынамсі адзін чалавек загінуў і 15 чалавек параненыя.
Відэа не рэкамендавана да прагляду людзям са слабой псіхікай