Полацкага святара Аляксандра Шаўцова арыштавалі на 15 сутак 

Судзілі святара афіцыйна за рэпосты матэрыялаў сайта «Хартыя-97» у сацсетцы «УКантакце» (арт. 19.11 КаАП — распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці), паведаміў тэлеграм-канал «Позірк» на падставе сваіх крыніц.

26.05.2023 / 20:37

Святара Шаўцова затрымалі раніцай 25 мая. У той дзень у Віцебскай вобласці былі затрыманыя 3 святары. 

Акрамя таго, 23 траўня ў Полацку і Наваполацку затрымалі каля паўтара дзясятка супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

Nashaniva.com