Удар па Дняпры: завалы дагэтуль разбіраюць, лёс яшчэ траіх чалавек невядомы
Украінскія ўлады паведамілі, што ўсю ноч на суботу на месцы трагедыі працягваліся пошукавыя працы, працягваюцца яны і цяпер, колькасць пацярпелых узрасла да 32 чалавек.
27.05.2023 / 08:46
Фота: Днепрапятроўская абласная адміністрацыя
«Разабралі 90% завалаў. Да гэтага часу невядомы лёс траіх чалавек, якія маглі быць у знішчаным будынку ў момант «прылёту». Ратавальнікі выявілі там фрагменты цел. Працуюць эксперты-крыміналісты», — напісаў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Лысак.
Кіраўнік АВА ўдакладніў, што, паводле апошніх даных, пацярпелі 32 чалавекі, 13 з іх — да гэтага часу ў бальніцы. Пяцёра — у цяжкім стане.
26 мая расійскія войскі нанеслі забаронены Жэнеўскай канвенцыяй ракетны ўдар па паліклініцы і ветэрынарнай клініцы ў горадзе Дняпры, у выніку, прынамсі, два чалавекі загінулі, нагадвае «Украінская праўда».