Затрымалі работніка «Еўраопта». Яго вінавацяць у крытыцы беларускіх і расійскіх тавараў, а таксама каментарах супраць расійскіх вайскоўцаў
«У працоўны час запісваў відосікі і галасавыя паведамленні», — пішуць ГУБАЗіКаўцы ў сваім канале.
27.05.2023 / 14:38
Міхаіл Данілевіч. Фота: яго старонка «Укантакце»
Затрыманым аказаўся 39-гадовы жыхар Ваўкавыска Міхаіл Данілевіч. Вядома, што ён працаваў ахоўнікам у «Еўраопце» — на відэа губазікаўцаў яго затрымліваюць проста на працоўным месцы ў пакоі аховы.
Сілавікі сцвярджаюць, што мужчына «на працоўным месцы» негатыўна адгукаўся пра сваё кіраўніцтва і «пакідаў дрэнныя водгукі на расійскія і беларускія тавары», а таксама «дрэнныя водгукі на расійскіх вайскоўцаў, якія сёння ваююць ва Украіне». Яшчэ адзін пункт абвінавачання — «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». За гэта Міхаіла затрымалі.
Самі паведамленні на кадрах не дэманструюцца, таму няясна, у чым менавіта «віна» мужчыны.
Чытайце таксама:
За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць