Два беларускія брэнды ўвайшлі ў сусветны алкагольны топ

У The Millionaire's Club — 2023, які аб'ядноўвае сусветных вытворцаў моцнага алкаголю, 112-е і 125-е месцы заняла адпаведна гарэлка Bulbash і Svayak. А ў сусветным гарэлачным субрэнкінгу яны адпаведна аказаліся на 28-й і 31-й пазіцыях, паведамляе Office Life.

28.05.2023 / 12:53

У параўнанні з леташняй версіяй рэнкінга беларускія брэнды прыкметна падраслі: Bulbash раней быў 130-м, Svayak — 149-м.

Па выніках 2022 года вытворчасць Bulbash аднайменнага вытворцы вырасла на 7,7%, дасягнуўшы 1,4 млн 9-літровых кейсаў. У той жа час Мінскі завод вінаградных вінаў павялічыў выпуск гарэлкі Svayak на 10% — да 1,1 млн 9-літровых кейсаў.

Нязменным лідарам рэнкінга на гэты момант застаецца карэйскае соджу ад кампаніі Jinro. У мінулым годзе яго продаж перавысіў мяжу 100 млн 9-літровых кейсаў. У першую тройку таксама ўвайшлі філіпінскі джын Ginebra San Miguel (37,9 млн 9-літровых кейсаў) і індыйскае віскі Mcdowell's (30,8 млн).

Агульная колькасць удзельнікаў The Millionaire's Club — 2023 сёлета скарацілася. Калі ў папярэднім спісе было 154 «алкагольныя мільянеры», то ў новай версіі — толькі 133.

Чытайце таксама:

Блогер памёр пасля таго, як у жывым эфіры TikTok выпіў сем бутэлек кітайскага алкагольнага напою Baijiu

У беларускіх крамах сталі прадаваць расійскае піва ў незвычайнай упакоўцы

З-за дагавораў з Расіяй у Беларусі істотна даражэе алкаголь

Nashaniva.com