Жодзінскае «Тарпеда» заваявала Кубак Беларусі па футболе

У фінальным матчы «Тарпеда» перамагло барысаўскі БАТЭ з лікам 2:0.

28.05.2023 / 20:52

Фота: football.by

У першым тайме забіў Валерый Гарбачык, а ў другім вызначыўся габонскі форвард жодзінцаў Эманюэль Авано.

Матч прайшоў на стадыёне «Дынама».

«Тарпеда» выступіць у Лізе канферэнцый, прычым з другога кваліфікацыйнага раўнда.

Дадамо, што «Тарпеда» выйграла Кубак Беларусі другі раз у гісторыі.

Чытайце таксама:

У англійскую Прэм'ер-лігу выйшаў клуб-сенсацыя «Лутан Таўн». Паглядзіце, на якім стадыёне ён гуляе

Холана прызналі найлепшым гульцом АПЛ у гэтым сезоне. Яго вынікі неверагодныя

«Я ніколі не пераставаў быць верным яму». Макрон назваў свой любімы футбольны клуб. І гэта не ПСЖ

Nashaniva.com