Дальнабойныя ракеты Storm Shadow пацэлілі ў 100% аб'ектаў, вызначаных Генштабам — Мінабароны Украіны

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў паведаміў, што перададзеныя Вялікабрытаніяй ракеты далёкага радыуса дзеяння Storm Shadow паразілі 100% цэляў, зададзеных камандаваннем, перадае hromadske.ua.

28.05.2023 / 21:22

«Магу сказаць, што з усіх пускаў, якія адбыліся, усе 100% выканалі задачы, пастаўленыя Генштабам. Абсалютна эфектыўна», — сказаў Рэзнікаў.

Вялікабрытанія пацвердзіла інфармацыю аб перадачы Украіне 11 мая высокадакладных ракет Storm Shadow. У той жа дзень стала вядома, што яны ўжо прыбылі.

Storm Shadow — крылатая ракета вялікай далёкасці, распрацаваная сумесна Вялікабрытаніяй і Францыяй. Далёкасць яе стральбы перавышае 250 кіламетраў.

Гэта першыя крылатыя ракеты далёкага радыуса дзеяння на ўзбраенні Украіны. Эксперты казалі, што яны могуць змяніць поле бою. 

Чытайце таксама:

Украінская артылерыя нанесла прыцэльныя ўдары па Луганску

Ракеты Storm Shadow змусяць Чарнаморскі флот пакінуць Севастопаль?

Вялікабрытанія паставіла Украіне ракеты далёкасцю 250 км. Гэта мяняе поле бою

Nashaniva.com