На фінале Кубка Беларусі па футболе налічылі ажно 21 тысячу гледачоў. Але дзе яны былі? 

Сёння ў Мінску жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» перамагло БАТЭ і стала двухразовым уладальнікам Кубка Беларусі па футболе. Падчас гульні на стадыёне «Дынама» аб’явілі, што на ёй прысутнічае 21058 чалавек. «Наша Ніва» звярнула ўвагу на адзін цікавы факт. 

28.05.2023 / 23:11

З улікам таго, што галоўная футбольная арэна Беларусі здольная змясціць 22246 гледачоў, то можна зрабіць выснову, што вольных месцаў павінна было быць мала.

Але мяркуючы па фота, той, хто лічыў гледачоў, памыліўся прыкладна ў тры разы.

Чытайце таксама:

«Я разумею, чаму яны не паціскаюць нам рукі. Яна не заслужыла, каб яе так праводзілі з корта». Сабаленка пра тое, што трыбуны асвісталі Касцюк

Холана прызналі найлепшым гульцом АПЛ у гэтым сезоне. Яго вынікі неверагодныя

«Я ніколі не пераставаў быць верным яму». Макрон назваў свой любімы футбольны клуб. І гэта не ПСЖ

Nashaniva.com