Ютуб-канал Валерыя Сахашчыка і яго старонка ў інстаграме, а таксама зборнік польскіх песень папоўнілі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Мінінфарм папоўніў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
29.05.2023 / 08:59
Гэтым разам экстрэмісцкімі матэрыяламі прызналі тэлеграм-рэсурсы «Лошица — общий чат», «BYNL — Беларуская Сядзiба — чат», «БХ. Чат и комментарии», «Партизанский р-н СДЖ», «Якубовского», «Сапраудныя Беларусы», «Орша Вокзал», «Толькi пра мову!», а таксама ютуб-канал «Валерий Сахащик» і яго старонку ў інстаграме.
Акрамя таго, у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явілася кніга па гісторыі Польшчы, а таксама зборнік польскіх песень. Рашэнне аб прызнанні іх экстрэмісцкімі матэрыяламі прыняў суд Баранавічаў 25 мая, як звярнуў увагу reform.by.
У спіс уключылі друкаваныя выданні «Гісторыя Польшчы са старажытных часоў да нашых дзён» пад рэдакцыяй Ганны Сухені-Грабоўскай і Эўгеніюша Цэзары Круля, апублікаваныя ў 1995 годзе на рускай і польскай мовах. Аўтарамі пазначаныя Аліцыя Дыбкоўская, Малгажата Жарын, Ян Жарын.
Яшчэ адно папаўненне — выданне «Polskie písni patriotyczne» (Зборнік патрыятычных польскіх песень), выдавецтва Варшава, 2007 год, на польскай мове».
Чытайце таксама:
Студэнтаў Баранавіцкага ўніверсітэта прымусілі глядзець інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам
Дзяцей у школах прымушаюць глядзець фільм «Забойная пасылка»
«Якія там пытанні задаюць?» Ідэолагі звярнулі ўвагу на «Мазгабойню»