Лукашэнка з Набіулінай абмеркавалі мэтазгоднасць увядзення адзінай валюты

Лукашэнка сёння праводзіць сустрэчу з кіраўніком Цэнтрабанка Расіі Эльвірай Набіулінай. Яны абмеркавалі пытанні фінансавай сферы і ўзаемадзеяння ў банкаўскім сектары РБ і РФ

29.05.2023 / 11:04

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Цэнтрабанка Расіі Эльвірай Набіулінай

Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, падчас сустрэчы, Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў Набіулінай «мэтазгоднасць адзінай валюты», а таксама лічбавы рубель, рэзервовыя валюты і працу ва ўмовах санкцыяў. На сустрэчы прысутнічаў старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаур. 

Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

Nashaniva.com