Чарговая атака на Кіеў: выбухі ў горадзе і падзенне абломкаў
У Кіеве сёння днём была абвешчаная паветраная трывога. Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў пра выбухі ў горадзе і пра падзенне абломкаў ракеты на праезную частку дарогі ў Абалонскім раёне.
29.05.2023 / 12:25
У Абалонскі раёне абломкі ракеты ўпалі на праезную частку. Фота: КДВА
У Кіеўскай гарадской адміністрацыі ўдакладнілі, што, паводле папярэдняй інфармацыі, з прычыны працы СПА «адбылося падзенне абломкаў у Падольскім раёне Кіева».
Там таксама паведамілі, што ў Падольскім раёне сталіцы ў выніку падзення абломкаў адбылося ўзгаранне на даху 2-павярховага будынка. Пажар лакалізаваны, як удакладняюць у гарадской адміністрацыі. Адзін з пацярпелых у Падольскім раёне шпіталізаваны, пра гэта паведаміў Клічко.
Таксама Клічко паведаміў пра выбухі ў Дзяснянскім раёне Кіева.
Сёння ноччу ўкраінскія сілы абароны знішчылі больш за 40 паветраных цэляў над Кіевам, абышлося без крытычных разбурэнняў, загінулых і пацярпелых.