Стала вядома прозвішча беларускі, якую неўзабаве запусцяць у космас

У асноўны экіпаж для палёту на МКС прызначаная беларуска Марына Васілеўская, паведамляе АНТ.

29.05.2023 / 16:31

Марына Васілеўская дэманструе ўзровень сваёй падрыхтоўкі Аляксандру Лукашэнку

Камандзірам карабля ў гэтым палёце стане расійскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі, вынікае з інфармацыі цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў (ЦПК).

Акрамя Васілеўскай і Навіцкага, у космас у якасці бортінжынера адправіцца астранаўт NASA Колдвел Дайсан Трэйсі.

Дублёрамі прызначаныя расійскі касманаўт Іван Вагнер, беларускі дзіцячы хірург Анастасія Лянкова і астранаўт NASA Пеціт Дональд Рой.

Марына Васілеўская — бортправадніца авіякампаніі «Белавія».

Палёт касмічнага карабля Саюз-24, які даставіць касманаўтаў на МКС, прызначаны на 15 верасня 2023 года. Хоць у лютым паведамлялася, што праз нейкія няспраўнасці палёт могуць перанесці на наступны год.

Чытайце таксама:

З шасці беларускіх прэтэндэнтак на палёт у космас ніводную не забракавалі па здароўі

Сталі вядомыя імёны прэтэндэнтак ад Беларусі на палёт у космас

Турцыя запусціць у космас спадарожнік уласнай распрацоўкі

Nashaniva.com