Расійскі ўдар па Хмяльніцкай вобласці знішчыў пяць украінскіх «лятальных апаратаў»

У ноч на 29 мая расійская армія ўдарыла па вайсковым аб'екце ў Хмяльніцкай вобласці, у выніку чаго было знішчана 5 «лятальных апаратаў». Пра гэта афіцыйна паведаміла Хмяльніцкая абласная вайсковая адміністрацыя, піша «Украінская праўда».

29.05.2023 / 23:11

«Уначы расійскія войскі ўдарылі па аб'ектах Хмяльніцкай вобласці. Адзін з іх — вайсковы. Цяпер працягваюцца работы па лакалізацыі пажараў на складах гаруча-змазачных матэрыялаў і захоўванні баявых матэрыяльных каштоўнасцяў. Выведзена з ладу 5 лятальных апаратаў».

Што канкрэтна расіянам удалося знішчыць падчас гэтай атакі, прэс-служба Хмяльніцкай АВА не ўдакладняе. Адзначаецца толькі, што ўжо пачалі работы для аднаўлення ўзлётна-пасадачнай паласы.

Nashaniva.com