Журналісту Яўгену Меркісу далі чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму
Сёння ў Гомелі абвясцілі прысуд гомельскаму журналісту і краязнаўцу Яўгену Меркісу.
30.05.2023 / 16:18
Фінальнае судовае пасяджэнне, на якім суддзя Аляксей Хлышчанкоў агучыў вырак, прайшло ў адкрытым фармаце. Абвінавачаны меў права на апошняе слова, чым Яўген і скарыстаўся. Паводле інфармацыі «Штодня», журналіст захоўвае бадзёры настрой і перакананы ў сваёй рацыі.
Яўгена Меркіса абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Прапаганда экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і асудзілі на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Праваабаронцы прызналі Яўгена палітвязнем.
Нядаўна стала вядома, што чатыры дні журналіст правёў у карцары СІЗА-3. Такімі жорсткімі ўмовамі ўтрымання яго пакаралі за тое, што ён «не пагаліўся».
Чытайце таксама:
Перастаў працаваць краязнаўчы сайт, які ствараў палітвязень Яўген Меркіс