І Зяленскі, і Пуцін паляцяць у Турцыю да Эрдагана
Першым прыедзе Пуцін.
31.05.2023 / 11:23
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін плануюць адзін за адным наведаць Турцыю пасля інаўгурацыі турэцкага лідара Рэджэпа Таіпа Эрдагана 3-4 чэрвеня.
«Многія кіраўнікі замежных дзяржаў падалі інфармацыю аб удзеле ў цырымоніі (інаўгурацыі) у суботу. Пуцін наведае Турцыю з асобным спецыяльным візітам. Пасля Пуціна ў Турцыю прыедзе прэзідэнт Украіны Зяленскі. Падчас візітаў Пуціна і Зяленскага, якія пройдуць адзін за адным, будуць абмяркоўваць ход вайны і збожжавы калідор», — пішуць турэцкія СМІ.