Былой бухгалтарцы Мінскага электратэхнічнага завода далі пяць гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе завяршыўся разгляд крымінальнай справы былой бухгалтаркі Мінскага электратэхнічнага завода імя Вавілава Ганны Карняенка.
31.05.2023 / 11:45
Жанчыну абвінавацілі ў незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і асабістых даных (ч. 3 арт. 203-1 КК) і ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК). Справу разглядала суддзя Святлана Чарапанава, піша «Вясна».
Судовы працэс пачаўся 19 мая і праходзіў у закрытым рэжыме, таму інфармацыі пра сутнасць абвінавачання небагата. Вядома, што Ганну звольнілі з працы пасля «Народнага ўльтыматуму» ў 2020 годзе, затым яна судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальнення.
Чытайце таксама:
Затрымалі дырэктара маркетынгавага агенцтва Андрэя Гусарава