Крымінальную справу Паўла Мажэйкі перадалі ў суд

Журналіста і культурнага менеджара абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

31.05.2023 / 13:45

Павел Мажэйка праходзіць па арт. 361-4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе тэлеграм-канал «Права маюць».

Журналіста затрымалі 30 жніўня, калі ён вярнуўся на радзіму з Польшчы. У сакавіку яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы. Тады паведамлялі, што следчых дзеянняў з ім не вядуць.

25 мая ён адзначыў у турме юбілей — 45 гадоў.

Nashaniva.com