Рускі добраахвотніцкі корпус і легіён «Свабода Расіі» зноў заявілі пра пранікненне на тэрыторыю Расіі
Некаторыя крыніцы паведамляюць пра бой каля пункта пропуску «Шабекіна».
01.06.2023 / 09:01
Улады Белгародскай вобласці назвалі гэту інфармацыю недакладнай, але заявілі пра абстрэл Шабекіна УСУ.
Раней Рускі добраахвотніцкі корпус неаднаразова пранікаў на тэрыторыю Расіі.
У аператыўным штабе Белгародскай вобласці заяўляюць, што памежнікі «паспяхова стрымліваюць» байцоў РДК і легіёна «Свабода Расіі», але папярэджваюць, што «сітуацыя складаная».