БЕЛ Ł РУС

Грамадства

«Падорым лета дзецям палітвязняў». Неабходная сума сабраная

1.06.2023 / 16:6

Nashaniva.com

Цэлы май працягваўся збор грошай на летні адпачынак дзецям палітвязняў.

Кожнае дзіця атрымлівае падарункі на суму, эквівалентную 100 еўра.

«У Беларусі ўсё яшчэ ёсць вялізная колькасць палітычных зняволеных і былых палітвязняў, у многіх з якіх ёсць дзеці. Ці варта казаць, што сродкаў, якія можа здабыць адзін з бацькоў, а часам і толькі бабулі ці дзядулі, ледзь хапае на пакрыццё побытавых выдаткаў.

Мы хочам падарыць дзецям, якія і так перажываюць вялізны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы:

На кожнае дзіця будзе выдзелена сума 100 еўра», — паведамляе фонд «Байсол».

Па стане на 19:30 1 чэрвеня сабрана 26 560 еўра з неабходнай сумы 26 500 еўра, паведаміў Андрэй Стрыжак.

У канцы 2022 года «Байсол» абвяшчаў збор на калядна-навагоднія падарункі дзецям палітвязняў, і праект быў паспяхова рэалізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула