Улады паказалі, з дапамогаю якіх тэхнічных сродкаў будуць сёлета кантраляваць адпачынак на пляжах

У Мінскім раёне адно з самых папулярных месцаў адпачынку беларусаў — Заслаўскае вадасховішча. Ступень яго гатоўнасці ацаніў сёння старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын. Разам з міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым і мэрам Мінска Уладзімірам Кухаравым ён наведаў пляж № 5 — адзін з самых працяглых з пясчаных на Заслаўскім вадасховішчы.

01.06.2023 / 17:14

Чыноўнікам паказалі новыя сродкі патрулявання пляжаў.

Выявілася, што на ўзбраенні міліцыі будуць дроны і электрасамакаты. Такія сродкі будуць выкарыстоўваць для назірання за сітуацыяй на ўсіх пляжах Заслаўскага вадасховішча.

Nashaniva.com