Супрацоўніку Інстытута генетыкі далі тры з паловай года калоніі
Паводле абвінавачання, Аляксандр Кандрацюк пакідаў у сацыяльных сетках негатыўныя каментары, які дыскрэдытавалі ўладу і абражалі Аляксандра Лукашэнку.
02.06.2023 / 10:21
Мінскі гарадскі суд 17 мая абвясціў прысуд навуковаму супрацоўніку Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук, прафсаюзнаму актывісту Аляксандру Кандрацюку.
Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 369 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч. Дзяржабвінаваўца — пракурор Далідовіч, піша «Вясна».
Актывіста затрымалі разам з некалькімі супрацоўнікамі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН РБ 5 верасня 2022 года. Ён атрымаў 13 сутак адміністрацыйнага арышту, але на волю больш не выйшаў. Да суда Кандрацюка ўтрымлівалі пад вартай ў СІЗА №1 у Мінску.
Пракуратура патрабавала пакараць актывіста Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) 3,5 гадамі пазбаўлення волі.
Суд прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць пазбаўленнем волі тэрмінам на тры з паловай года ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Чытайце таксама:
Палітзняволеная Аксана Зарэцкая была ў коме — праваабаронцы
У Мінску судзяць 21-гадовага Дзмітрыя Гудзеева — яму пагражае да 12 гадоў калоніі
«Крычала, вяла сябе агрэсіўна». Стала вядома, што з Аленай Анісім