Беларуска прыехала з-за мяжы, каб памяняць пашпарт, а яе затрымалі сілавікі
Дзяўчына жыла ў Маскве апошнія восем гадоў.
02.06.2023 / 17:45
Дзіяна Лаўрыновіч. Фота: інстаграм дзяўчыны. Яно ж дэманструецца ў канале сілавікоў
Дзіяне Лаўрыновіч 28 гадоў, і яна з Мінску. Згодна з інфармацыяй з сацыяльных сетак, яна вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, мусіла скончыць у 2015-м. У гэтым жа годзе Дзіяна перабралася ў Маскву і жыла там восем гадоў, апошнім часам працавала прадавачкай у сэкс-шопе.
Яна вярнулася на радзіму 29 мая, хацела памяняць пашпарт. Згодна з відэа, якое апублікавалі ў канале сілавікоў, дзяўчына прыязджала ў Мінск у 2020 годзе і брала ўдзел у пратэстах.
Затрыманні на мяжы апошнім часам значна пачасціліся, як і праверкі на ўездзе ў Беларусь. Апошнім вядомым затрыманым з расійска-беларускай мяжы стаў Канстанцін Баяндзін, шоўмен з каманды Улада Бумагі (праўда, яго неўзабаве адпусцілі).
Чытайце таксама:
«Група падтрымкі Украіны». У Магілёве затрымалі траіх мужчын