Маўрынью абразіў суддзю фіналу ЛЕ на паркоўцы. УЕФА адкрыў расследаванне

Партугальскі спецыяліст, які трэніруе «Рому», лічыць, што брытанскі суддзя сімпатызаваў іспанцам.

02.06.2023 / 18:12

УЕФА пачаў разбіральніцтва праз абразы Жазэ Маўрынью на адрас суддзі фіналу ЛЕ, піша «Трыбуна».

Пасля матча, які скончыўся перамогай «Севільі» па пенальці 4:1, Маўрынью на паркоўцы «Пушкаш Арэны» ў Будапешце крыкнуў англійскаму суддзі: «Якая ганьба. Вы — [чортавая] ганьба».

На прэс-канферэнцыі пасля гульні партугальскі спецыяліст заявіў, што «суддзя здаваўся іспанцам», а таксама заявіў: «Спадзяюся, суддзя застанецца ў Лізе чэмпіёнаў, дзе будзе займацца той жа фігнёй, што ён зрабіў сёння, і пакіне нас і Лігу Еўропы ў спакоі».

УЕФА адкрыў дысцыплінарную справу ў дачыненні да Маўрынью за «абразлівыя выразы на адрас афіцыйнай асобы матча».

Чытайце таксама:

Маўрынью кінуў медаль на трыбуны пасля паразы ў фінале Лігі Еўропы ВІДЭА

Англійскі фанат атрымаў квіткі на фінал Лігі канферэнцый за бойку. Такое бывае

Канчаткова: Месі пакідае «ПСЖ»

Nashaniva.com