Станіслаў Лупаносаў пра Карпянкова, Кубракова, Церцеля і пра тое, як ідэнтыфікуюць пратэстоўцаў. Новы «Ток»
Байполавец, падпалкоўнік міліцыі Станіслаў Лупаносаў да таго, як далучыўся да апазіцыі, служыў у ГУБАЗіКу, працаваў ва ўпраўленні па барацьбе з карупцыяй у медыцыне. Да ГУБАЗіКа працаваў у ГУУС Мінгарвыканкама ва ўпраўленні «К», займаўся работай з big data, яшчэ раней — у крымінальным вышуку. Яму не хапіла пару месяцаў выслугі да «запаветных» 20 гадоў службы.
04.06.2023 / 10:46
Станіслаў Лупаносаў. Кадр з відэа
У гутарцы «Ток» мы распытваем Станіслава пра тое, як працуе сістэма праслухоўвання і як сілавікі ідэнтыфікуюць пратэстоўцаў. Даведваемся інсайды спраў Ціханоўскага і праваабарончага цэнтра «Вясна», да якіх падключылі Лупаносава. Аналізуем, чаму сілавікі так трымаюцца за Лукашэнку і хто хацеў бы заняць яго крэсла. Закранаем персаналіі топ-сілавікоў: міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і яго намесніка Мікалая Карпянкова, старшыні КДБ Івана Церцеля і іншых. Размаўляем аб прарасійскіх настроях, агентах і кампрамаце.
00:00 — вырвана з кантэксту
00:45 — чаму сілавікі арыентуюцца на Расію
02:22 — хто з сілавікоў можа захапіць уладу ў Беларусі
03:58 — калі не Лукашэнка, то хто
04:36 — як у сілавых структурах шукалі геяў
05:51 — Карпянкоў: «За намі Пуцін, за намі Лукашэнка, за намі Трамп»
07:34 — Як і кім планавалася аперацыя па знявольванні Ціханоўскага
10:18 — як трапіў у ГУБАЗіК
12:35 — як праслухоўваюць пратэстоўцаў
16:21 — як вялі справу «Вясны» і каго з вядомых дзеячаў апазіцыі праслухоўвалі
18:55 — як ставяць праслухоўванне ў кватэры
20:35 — ПАДТРЫМАЙЦЕ МУЗЕЙ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ
21:33 — ці ёсць гамафобія ў «Байполе»
22:49 — колькі сілавікоў за мяжой
23:58 — хто прасоўвае антыўкраінскія настроі сярод сілавікоў
25:54 — чаму сілавікі трымаюцца за Лукашэнку
27:06 — калі сілавікі былі гатовыя перайсці на бок народа
29:07 — колькі плацілі ў ГУБАЗіКу і што робіць міліцыянта шчаслівым
30:49 — як ідэнтыфікуюць пратэстоўцаў
34:17 — як удалося вывезці ўсе міліцэйскія базы і чые галовы паляцелі
38:07 — пра Ціханоўскую, Пазняка, Бабарыку
39:45 — ці ёсць сярод апазіцыі агенты
41:45 — як сілавікі збіраюць кампрамат
43:41 — роля ААЦ і яго кіраўніка Андрэя Паўлючэнкі
45:53 — хто больш уплывовы: КДБ, ААЦ, МУС, Дзяржпагранкамітэт, Мінабароны?
46:43 — пра Кубракова, міністра ўнутраных спраў
48:17 — якая роля міністра абароны Хрэніна і старшыні КДБ
49:54 — бліц: Караеў або Кубракоў, Шаркунова або Ляўчук
50:44 — ці была варта дыверсія ў Мачулішчах столькіх ахвяр
52:48 — як аказаўся ў «Байполе»
53:37 — чаму «Байпол» пакінуў Талерчык
55:11 — як гэта — быць ворагам нумар адзін для сістэмы
58:24 — пра сям'ю, украінскія карані і Украіну
1:05:37 — ПАЛІГРАФ
Глядзіце таксама:
Лябедзька — пра Шэймана, Качанаву, ворагаў па апазіцыі і тое, хто возьме ўладу Лукашэнкі
Лявон Халатран — пра Калеснікаву, сакрэты штаба Бабарыкі, Васкрасенскага і «хімію»
Зелянкоўская — драма з Міхалком, «Анастасія Слуцкая», Тарзан і сустрэча з Лукашэнкам