Аксёнаў паведаміў пра дзевяць беспілотнікаў, якія атакавалі Крым
Сілы СПА за ноч збілі пяць беспілотнікаў, яшчэ чатыры былі заглушаныя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, удакладніў кіраўнік анексаванага рэгіёна Сяргей Аксёнаў.
04.06.2023 / 11:07
Фота ілюстрацыйнае
У Крыме сілы СПА за ноч збілі пяць беспілотнікаў, паведаміў кіраўнік рэгіёна Сяргей Аксёнаў у тэлеграм-канале. «Яшчэ чатыры — заглушаныя і пасаджаныя сродкамі РЭБ», — напісаў ён.
У выніку падзення аднаго з дронаў выбіла шыбы ў трох дамах у прыватным сектары і ў двух аўтамабілях у Джанкоі.
На тэрыторыі прыватнага дома быў знойдзены беспілотнік, які не ўзарваўся. Перад яго размініраваннем 50 чалавек эвакуявалі ў пункт часовага размяшчэння.
У ноч на 4 чэрвеня дарадца кіраўніка акупаванага Крыма Алег Кручкоў напісаў у тэлеграм-канале, што ў Джанкоі на поўначы паўвострава, паводле папярэдніх звестак, быў збіты беспілотнік. У некалькіх прыватных дамах пашкоджаны шыбы.