Страты УСУ ў Бахмуце ў сем з паловай разоў меншыя, чым у расіян — Данілаў

У Данілава спыталі, чаму Украіна ўтрымлівала Бахмут? Сакратар РНБА адказаў, што Узброеныя сілы павінны абараняць свае гарады, бо без украінскага супраціву Расія атрымала б перамогу ў вайне.

04.06.2023 / 14:44

Зруйнаваны Бахмут. Фота: 24-ая АМБр

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў паведаміў, што страты Расіі ў Бахмуце за больш як паўгода склалі 22 816 вайскоўцаў, ва Украіны тым часам страты меншыя ў сем з паловай разоў, піша «Украінская праўда».

У Данілава спыталі, чаму Украіна ўтрымлівала Бахмут. Сакратар РНБА адказаў, што Узброеныя сілы павінны абараняць свае гарады, бо без украінскага супраціву Расія атрымала б перамогу ў вайне.

«Мы не маем права здаваць нашы гарады», — дадаў Данілаў.

Чытайце таксама:

Мэр: Бахмут — гэта руіны і попел

У баях за Бахмут загінулі 10 тысяч зняволеных і 10 тысяч штатных байцоў ПВК «Вагнер» — Прыгожын

NYT паказала з вышыні знішчаны дашчэнту Бахмут

Nashaniva.com