Станіслаў Драгун абвясціў пра завяршэнне кар'еры. Ён быў у «чорным спісе» Мінспорту

Зрабіў гэта ён у свой дзень народзінаў. Сёння футбалісту споўнілася 35 гадоў.

04.06.2023 / 15:46

Станіслаў Драгун. Фота з яго старонкі ў інстаграме

«Дзень нараджэння сумнае свята, але сёння яно сумнае ўдвая!сёння: Draga-game over!) Ну што ж, усім дзякуй — усе свабодныя! Было слаўнае паляванне», — напісаў Станіслаў Драгун у сваім інстаграме.

«Твой сыход — вялікая страта і для БАТЭ, і для ўсяго беларускага футбола. Дзякуй табе за яркую гульню і за тое, што не прамаўчаў, калі нельга было маўчаць. Гэтыя пасажыры ля руля пасядзяць і сыдуць, а твае ўчынкі запомняцца надоўга, як і цудоўны гол на 53-й хвіліне. Дзякуй табе за ўсё, Стас, і ўдачы, чым бы ты не займаўся!» — напісалі яму ў каментарах.

Станіслаў Драгун пачынаў кар'еру ў мінскім «Лакаматыве», гуляў у «Гомелі», мінскім «Дынама», расійскіх «Крылах Саветаў» і «Арэнбургу», з 2017 года гуляў за БАТЭ. 

У верасні 2020 года ён разам з іншымі футбалістамі выступіў супраць гвалту, за што потым трапіў у «чорны спіс» Мінспорту. У 2023 годзе футбаліст ужо не гуляў.

Nashaniva.com