Былы палітвязень Іван Андрушойць з'ехаў з Беларусі

Ён знаходзіцца ў Швейцарыі.

05.06.2023 / 14:11

Іван Андрушойць

Іван — фігурант «справы ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама», асуджаны да 3 гадоў калоніі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Свой тэрмін мужчына адбываў у бабруйскай папраўчай калоніі. Падчас знаходжання за кратамі, Андрушойця неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ, нагадваюць праваабаронцы.

У лютым палітвязень выйшаў на волю, адбыўшы ў зняволенні 2 гады, 2 месяцы і 4 дні.

Цяпер Іван знаходзіцца ў бяспецы ў Швейцарыі

Nashaniva.com