БЕЛ Ł РУС

Вайна

Мінабароны Украіны назвала эпіцэнтрам баёў не той кірунак, пра які пішуць расіяне 

5.06.2023 / 17:21

Nashaniva.com

Намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр пацвердзіла тактычны наступ УСУ, але не на паўднёвым кірунку (пра які сёння шмат пішуць расіяне), а пад Бахмутам.

Маляр напісала ў тэлеграм-канале, што ва Украіне працягваецца абарончая аперацыя, якая змяшчае ў тым ліку і контрнаступальныя дзеянні.

«У прыватнасці, эпіцэнтрам баявых дзеянняў застаецца бахмуцкі кірунак. Там мы рухаемся даволі шырокім фронтам. Маем поспех. Займаем вышыні. Вораг у абароне, хоча ўтрымаць пазіцыі.

На поўдні вораг у абароне. Працягваюцца баі мясцовага значэння», — напісала яна.

Паводле яе, расіяне актыўна запускаюць інфармацыю аб контрнаступленні, каб адцягваць увагу ад паражэнняў на бахмуцкім кірунку.

Раней Маляр папярэджвала, што пра контрнаступ Украіна не будзе паведамляць. 

Чытайце таксама:

УСУ прасунуліся ў Данецкай і Запарожскай абласцях — ISW

Пачаліся баі ў раёне Урэмеўскага выступу — кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі

«Планы любяць цішыню» — Мінабароны Украіны

Контрнаступ Украіны будзе вельмі магутным — генерал ЗША

Зяленскі заявіў, што ўкраінская армія гатовая да контрнаступу, а Кіеў разлічвае ўступіць у НАТА пасля вайны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула