Слонімскага праграміста асудзілі да двух з паловай гадоў «хіміі» за «паклёп» на Лукашэнку
25 мая ў судзе Слоніма і Слонімскага раёна да двух з паловай гадоў абмежавання волі асудзілі 40-гадовага Аляксандра Лагуту паводле ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), піша «Вясна».
05.06.2023 / 19:34
Падчас пасяджэння Аляксандра вінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе ён апублікаваў тры каметары ў тэлеграм-чаце «Слоним для жизни». Іх бок абвінавачання палічыў «загадзя лжывай інфармацыяй», якая «зневажае гонар і годнасць Лукашэнкі».
У каментарах між іншым Аляксандр казаў пра нацыянальны страйк і крадзеж Лукашэнкам у народа права выбіраць.
Аляксандр тлумачыў, што на момант напісання каментароў лічыў, што выбары былі праведзеныя несумленна. Аляксандр Лагута прызнаў віну і раскаяўся.