У Новай Тавалжанцы забіты расійскі палкоўнік, кіраўнік аператыўнай групоўкі «Белгарад»
Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) сцвярджае, што ў Новай Тавалжанцы забіты Андрэй Стэсеў — кіраўнік аператыўнай групоўкі расійскай арміі «Белгарад». Раней ён камандаваў 104-м дэсантна-штурмавым палком ПДВ РФ.
05.06.2023 / 22:14
Калаж: тэлеграм-канал «Можем объяснить»
У Рускім добраахвотніцкім корпусе (РДК) і легіёне «Свабода Расіі», якія ваююць на баку Украіны, пацвердзілі гэта.
У легіёне «Свабода Расіі» сцвярджаюць, што Стэсеў «загінуў у стралковым баі, як афіцэр, са зброяй у руках».
У канале РДК з'явілася фота ваеннага білета палкоўніка Стэсева.
З 2017 па 2019 год Стэсеў камандаваў элітным падраздзяленнем ПДВ — 31-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадай. Затым ён пайшоў на павышэнне ў штаб ПДВ, пісалі СМІ.
Стэсеў удзельнічаў у войнах у Чачні, Абхазіі, Югаславіі і Украіне, сцвярджае РДК.
Паводле РДК, яго байцы ўжо некалькі дзён утрымліваюць Новую Тавалжанку. Страту пасёлка прызнаў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. Падчас жывога эфіру з адказамі на пытанні мясцовых жыхароў ён сказаў, што ўлады не могуць увайсці ў сяло.
Чытайце таксама:
Падаляк заявіў, што Масква «адбівае глабальны наступ, якога яшчэ няма»
Мінабароны Украіны назвала эпіцэнтрам баёў не той кірунак, пра які пішуць расіяне