Улады Украіны паведамілі пра запуск эвакуацыйных цягнікоў з Херсона

З-за частковага разбурэння плаціны Кахоўскай ГЭС ёсць пагроза затаплення 80 населеных пунктаў, паведаміў украінскі прэм'ер Шмыгаль.

06.06.2023 / 10:40

Херсон. Фота з Вікіпедыі

Для эвакуацыі жыхароў правага берага Херсона (знаходзіцца пад кантролем Кіева) сфармаваныя цягнікі ў Мікалаеў, паведаміў у тэлеграме прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

«Зараз праводзяцца эвакуацыйныя мерапрыемствы з мікрараёна Востраў у Херсоне. Сфармаваныя эвакуацыйныя цягнікі ў Мікалаеў», — напісаў ён.

Па словах Шмыгаля, з-за разбурэння плаціны Кахоўскай ГЭС ёсць пагроза затаплення 80 населеных пунктаў.

У эвакуацыі жыхароў Херсона і найбліжэйшых вёсак удзельнічае ўкраінскі чыгуначны аператар «Укрзалізныця».

Першы эвакуацыйны цягнік адправіцца з Херсона ў 12:00.

Чытайце таксама:

Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Ідзе тэрміновая эвакуацыя

Вада бяжыць шырокім патокам: відэа з разбуранай расейцамі Кахоўскай ГЭС

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС

Херсон затапляе: у мэтах бяспекі абясточылі мікрараён

Nashaniva.com