У Мінску з'явіліся першыя беларускія лісічкі. Каштуюць нямала
Грыбы вязуць з паўднёвых раёнаў Беларусі.
06.06.2023 / 12:32
Фота: kamarovka.by
Калі вы аматар смажанай бульбачкі з лісічкамі, то гэта прыемная навіна. На мінскіх рынках з'явіліся ў продажы першыя грыбы ўраджаю гэтага года, піша Tochka.by.
Так, лісічкі вязуць з паўднёвых раёнаў краіны. Як расказваюць на Камароўскім рынку, грыбы прадаюць у стаканчыках па 10 рублёў. Праўда, не ўдакладняецца вага порцыі.
Лісічкі пакуль першыя і адзіныя грыбы на рынках. Часам у гэты час з'яўляюцца і падасінавікі.
Чытайце таксама: