Жанчыне, якая запусціла нажніцы ў галаву дачкі, далі 5 гадоў калоніі

Жыхарка Салігорска, якая кінула нажніцы ў галаву 12-гадовай дачцы, атрымала 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Прыгавор вынес сёння суд Салігорскага раёна, паведамляе сайт Вярхоўнага суда.

06.06.2023 / 19:04

П'яная цяжарная жанчына 17 лютага пры сварцы з 12-гадовай дачкой «наўмысна і са значнай сілай» кінула ў яе кухонныя нажніцы, якія ўваткнуліся дзіцяці ў галаву.

На судзе жанчына не прызнала віну і адмовілася ад дачы паказанняў. Трое яе дзяцей перададзены ў прыёмную сям'ю.

Жанчына дзяцей выхоўвала адна.

Nashaniva.com