Лукашэнкаўскі прадстаўнік пры ААН паскардзіўся: Нас не выбралі ў Раду Бяспекі, бо на краіны ціснуў калектыўны Захад

Беларусь не выбралі ў Раду Бяспекі ААН. Месца непастаяннага члена замест гэтага заняла Славенія. Лукашэнкаўскі прадстаўнік Беларусі ў ААН знайшоў арыгінальнае тлумачэнне.

07.06.2023 / 08:38

Валянцін Рыбакоў. Фота: БелТА

«Мы расчараваныя вынікамі выбараў. Уся наша перадвыбарчая кампанія адбывалася ў надзвычай складаных умовах, пад вельмі вялікім ціскам з боку калектыўнага Захаду. Мы абсалютна дакладна ведаем факты прымусу да галасавання за Славенію. Канкрэтнай краіне гаварылася: калі вы прагаласуеце за Беларусь, мы цалкам адрэжам фінансаванне на праекты развіцця, па лініі тэхнічнай дапамогі і гэтак далей», — прыдумаў апраўданне пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў.

Паводле яго слоў, Беларусь таксама нібыта актыўна ўгаворвалі на любым з этапаў зняць сваю кандыдатуру на карысць Славеніі.

Ён дадаў, што рэжым Лукашэнкі працягне трымацца сваіх пазіцый, хоць яны і не падтрымліваюцца ўсімі дзяржавамі. 

Але Рыбакоў знайшоў і плюсы.

«Нават калі краіна галасавала супраць Беларусі, там усё роўна ўзнікла ўстойлівае разуменне, што гэта адбываецца насуперак суверэннаму жаданню гэтай канкрэтнай дзяржавы, супраць яго волі», — пераконвае ён

Паводле яго слоў, пасля выбараў паслы шэрагу краін падыходзілі і ў асабістых зносінах «віншавалі з тым, як Беларусь правяла сваю выбарную кампанію, дзякавалі за атрыманую інфармацыю і жадалі поспехаў у далейшай дзейнасці ў ААН».

Чытайце таксама:

Беларусь не выбралі ў Раду бяспекі ААН

«Гэта адзнака рэжыму Лукашэнкі міжнароднай супольнасцю — і яна не задавальняе». Ціханоўская пракаментавала галасаванне ў Раду Бяспекі ААН

Nashaniva.com