На Бахмуцкім напрамку УСУ перайшлі ў наступ — Мінабароны Украіны
«На Бахмуцкім напрамку нашы войскі перайшлі з абароны ў наступ. За мінулыя суткі маем прасоўванне на розных участках Бахмуцкага напрамку ад 200 да 1100 метраў», — напісала ў сваім тэлеграм-канале намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.
07.06.2023 / 14:44
Бахмут. Фота: 24-й брыгады
Па яе словах, вораг на гэтым кірунку перайшоў да абароны, спрабуючы ўтрымаць свае пазіцыі. Цяпер расейцы сцягваюць свае рэзервы на гэты кірунак з глыбіні для абароны.
Вагнераўцы застаюцца дзе-нідзе ў тылавых падраздзяленнях. Па стане на сёння баявыя дзеянні вядзе рэгулярная армія РФ, задзейнічае дэсантна-штурмавыя атрады.